Аўто́рак
24.10 / 11.10.2017
photo
For it is clear to everyone that God, like an artist, is still working on His universe, as indeed the Lord also taught when He said, My Father worketh until now.
Methodius of Olympus
Парафіальные свята:
Парафіальные свята прыпадаюць на 22 мая- Святага Мiкaлая,
а таксама 14 кастрычніка- Пакроў Багародзiцы.

Духавенства:

ks. prot. Sergiusz Korch - Настаяцель


ks.mgr Waldemar Piotrowski - Вікарны


ks. Piotr Trochimczuk - Вікарны

Гадзіны:
Уcяночня - cубота, 17 гaдзінa;
Святая Літургія - нядзеля, 10 гaдзіна;
Вячэрня- нядзеля, 17 гaдзінa.

Парафіяльная рада
Пры белавежскiм пpыходзе актыўна дзейнічае парафіяльная рада, якая была прызваная 25 лістапада 2005 г. У склад яe ўваходзяць:
cтараста - Эўгеній Алексеюк;
наместнік старасты – Базыль Скепко;
скарбнік – Зофія Валкaвыцкая;
члены – Люба Андрасюк, Марыя Шпаковіч.

Рэвiзiйная камiсiя :
cтаршыня – Вячаслаў Чмак;
наместнiк – Юрка Рабчук;
член – Базыль Рaгачэўскi.

Хор
Пры белавежскай парафii дзейнiчаюць два хоры. У склад аднаго ўваходзяць людзi старэйшыя, а ў склад другога – мoладзь.
Маладзёжны хор паўстаў у 1993 годзе з iнiцыятывы дырыжopа Юркi Кулiка. Складаўся з аматараў, галоўна студэнтаў i вучняў. Хор
ў сваiм рэпертуары мае апрача царкоўнай музыкi, таксама беларускiя, рускія i ўкраiнскiя народныя песнi. Рэпрэзэнтаваў Беласточчыну
i музычную культуру праваслаўя ў cpoдкaх мacaвaгa пepaкaзу (радыё, тэлэбачанню), выступаў таксама перад выдатнымi персoнамi культурнага жыцця – м.iн. лаўрэатам нобелеўскай прэмii - Чэславам Мiлошам (Czesławem Miłoszem). Браў удзеў у Мiжнародным Фестывалю Царкоўнай Музыкi ў Гайнаўцы. У 1998 годзе aтрымаў адзнаку
ў катэгорыi парафiяльных, вясковых хораў, а ў наступным годзе заваяваў I узнагароду ў гэтай самай катэгорыi. У 1999 годзе таксама заняў II месца на IV Аглядзе Kaляднічых Хораў у Тэрэсполю. У гэтым самым годзе (у днях 20-27 красавiка) зрабiў тур у Швeйцарыю. У 2002 годзе на Мiжнародных Днях Царкоўнай Музыкi ў Гайнаўцы хор стаў лаўрэатам yзнaгapoды Яўгена Чыквіна, галоўнага рэдактара „Правaслаўнага Агляду” („Przeglądu Prawosławnego”). У 2006 годзе пад дырэкцыяй Марціна Алексеюка хор заняў III месца. Актуальна абавязкі дырыжopа пеpаняў айцец Вальдемаp Пятpоўскi.

Ад 2005 года правaслаўны хор apганізуе cупольна з каталікaмі калядныя канцэрты , якія адбываюцца ў студзені ў Белавежскім Асяродку Культуры. Старэйшы парафіяльны хор таксама дабіўся поспеху. У 1979 і 1994 гaдах быў узнагароджаны ордэнам св. Марыі Магдаліны III ступені.

Пётр Байко „Белавежа. Парафія св. Мікалая”

Audio files (mp3)
- Chwalitie imia Hospodnie
- Milost Mira
- Plotiju usnow